На турніры ў Досе Азаранка згуляе з Сафінай, Вазняцкі і Янкавіч (Фота)

Вікторыя Азаранка трапіла ў белую групу выніковага тэніснага турніру ў Досе. Лёсаванне адбылося ўчора ў сталіцы Катару.
Разам з беларускай у групу трапіла расіянка Дынара Сафіна, датчанка Каралін Вазняцкі і сербка Алена Янкавіч.

Усе тэнісісткі згуляюць паміж сабой, пасля чаго дзве лепшыя з кожнай групы выйдуць у паўфінал.

У чырвонай групе выступяць сёстры Серэна і Вінус Уільямс, Алена Дзяменцева і Святлана Кузняцова.

Нагадаем, выніковы турнір пройдзе ў сталіцы Катара з 27 кастрычніка па 1 лістапада. Вікторыя Азаранка выступіць на ім у якасці 6-й ракеткі свету. У новым рэйтынгу наша тэнісістка паднялася адразу на дзве пазіцыі.



Вікторыя Азаранка


Азаранка, Вазняцкі і Ўільямс

Фота: www.gotennis.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі