На трасе Брэст - Мінск фура пратараніла аўтацыстэрну з вадкім кіслародам

Аўтацыстэрну ЗіЛ-310 з вадкім кіслародам пратараніла фура на трасе Брэст - Мінск у Баранавіцкім раёне. Яна стаяла на збочыне, калі з ёй сутыкнуўся аўтацягнік "Даймлер-Крайслер". Цыстэрна перавярнулася, адбылася ўцечка вадкага кісларода, інфармуе "Інтэрфакс". Кіроўца аўтацыстэрны ў выніку аварыі атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і быў шпіталізаваны ў баранавіцкую бальніцу. Супрацоўнікі МНС перакачалі рэшту кісларода ў іншую цыстэрну. Паведамляецца, што шкоды навакольнаму асяроддзю нанесена не было. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі