Вы тут

На таргах 9 жніўня беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 8 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў панізіўся — з 2,0444 да 2,0431 беларускага рубля. Курс еўра таксама падае — з 2,2930 да 2,2866 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1313 беларускага рубля (у чацвер — 3,1378).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,19%.