Вы тут

Курс долара на валютна-фондавай біржы перавысіў 2,5 рубля

У абменніках пачаўся рост курсаў валют / Еўрарадыё

У Беларусі пайшлі ў рост усе асноўныя валюты. Як паведамляецца на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, курс долара ЗША вырас адразу на 3 капейкі — да 2,5195 беларускага рубля. 

А ў некаторых абменніках, як заўважыў карэспандэнт Еўрарадыё, долар прадаюць ужо па 2,6 рубля. 

Курс еўра павялічыўся таксама больш, чым на 3 капейкі — да 2,982 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў даюць 3,4014 беларускага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.