Курс еўра ў Беларусі перавысіў 3 рублі
![Курс еўра ў Беларусі перавысіў 3 рублі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/abmien-0406.jpg.webp?itok=0fKhqkiI)
Працягваецца падзенне курса беларускага рубля. Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы.
курс долара ЗША павялічыўся — да 2,5554 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — да 3,019 беларускага рубля. Расійская валюта таксама падаражэла: за 100 расійскіх рублёў даюць 3,4353 беларускага.
Адносна кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 1,16%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.