Вы тут

На таргах 4 верасня ў Беларусі знізіўся курс долара

pixabay.com

Па выніках таргоў, якія прайшлі 4 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1190 да 2,1161 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,3176 да 2,3271 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павялічыўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1845 беларускага рубля (у аўторак — 3,1670).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,34%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.