На таргах 17 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
![На таргах 17 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kursy-0209.jpg.webp?itok=MJ6TALUn)
17 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,3636 да 2,3673 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,6391 да 2,6335 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1913 беларускага (у панядзелак — 3,1694).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,36%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.