Вы тут

На суд над студэнтамі пусцілі блізкіх сваякоў і журналістаў дзяржаўных СМІ

На суд па "справе студэнтаў" пусцілі вельмі мала людзей / Еўрарадыё

На суд па "справе студэнтаў" прыйшло каля дзвюх соцень чалавек. Аднак у залу суда пусцілі толькі блізкіх сваякоў і журналістаў дзяржаўных СМІ. Пішуць, што не пусцілі нават бабуль і дзядуляў падсудных. 

Усіх, хто не змог трапіць у залу суда, папрасілі пакінуць будынак, а потым — не стаяць каля суда і разысціся. 

З розных ВНУ паступаюць паведамленні аб праверцы наведвальнасці. 

У Кастрычніцкім судзе Мінска (у Доме правасуддзя) пачаўся працэс над студэнцкімі актывістамі Марыяй Каленік, Ксеніяй Сырамалот, Касяй Будзько, Янай Арабейка, Ягорам Канецкім, Глебам Фіцнерам, Іллём Трахтэнбергам, Вікторыяй Гранкоўскай, Настассяй Булыбенка, Таццянай Якельчык, а таксама выкладчыцай БДУІР Вольгай Філатчанкавай і Аланай Гебрэмарыям — прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах студэнтаў і моладзі. Іх вінавацяць паводле артыкула 342, ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.