На суд над Кацярынай Салаўёвай не пусцілі ейных паплечнікаў

Суд над полацкай маладафронтаўкай Касяй Салаўёвай пачаўся амаль без прысутнасці ейных паплечнікаў. Пра гэта паведаміў Павел Севярынец, які адмыслова прыехаў у Полацк. Севярынец: "Суд нечакана пачаўся ў прысутнасці толькі 9 чалавек. Больш за 70 чалавек, якія прыехалі падтрымаць Кацярыну Салаўёву, засталіся звонку, іх не пускаюць у памяшканне суда — яны ў вестыбюлі знахозяцца".

Праход у залу суда, па словах Севярынца, перакрыты некалькімі кардонамі міліцыянтаў. Каля будынку суда таксама дзяжураць блізу 30 міліцыянтаў. Падтрымаць К.Салаўёву прыехалі таксама Аляксандр Мілінкевіч, Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Бяляцкі, маладафронтаўцы. Нагадаем, што Салаўёвай выставілі абвінавачанне па артыкуле 193 ч. 1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае пакаранне да 2 гадоў калоніі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.