На суботніку міліцыянты прыбіраюць дзіцячыя садкі і садзяць лес

Падчас суботніка 11 красавіка міліцыянты прыбіраюць каля Мемарыяла загінулых на службе міліцыянтаў, каля Нацыянальнага шпіталя МУС, Цэнтральнай паліклінікі МУС, ведамаснай аўтагаспадаркі, а таксама каля дзіцячых садкоў.
Акрамя таго, міліцыянты працуюць у калгасе імя Янкі Купалы пад Маладзечнам. У мясцовым лясніцтве садзяць лес, у вёсцы перабіраюць бульбу, парадкуюць тэрыторыю.

50% грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, пойдзе мясцовай вертыкалі, другая палова -  калгасу імя Янкі Купалы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі