На стрэльбах міліцыянт, які параніў мінчука, ні разу не трапіў у мішэнь

На стрэльбах міліцыянт, які параніў мінчука, ні разу не трапіў у мішэнь

У судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд рэзананснай справы аб ужыванні міліцэйскай зброі ў навагоднюю ноч. З раніцы 27 ліпеня дае паказанні пацярпелы — міліцыянт Руслан Салаўёў, на якога нібыта напаў працаўнік завода "Керамін" Андрэй Гаўрош.

Салаўёў прызнаўся, што ўвогуле не мусіў ехаць на выклік, але ў аддзяленні не было нікога, акрамя яго і дзяжурнага, — людзей у Новы год не хапала. Пры сабе ў яго не было ні гумовага дручка, ні газавага балончыку. Затое былі кайданкі і табельная зброя — пісталет Макарава.

Страляць з яго тады яшчэ будучы міцыянт вучыўся на шасцімесячных курсаў павышэння кваліфікацыі — у войску хлопец не служыў. А ў міліцыі Салаўёў працуе з 2015 года. 

Ад паступлення на службу ён пабываў на стрэльбах толькі аднойчы — у 2016 годзе. Там ён ніводнага разу не трапіў у мішэнь — сілуэт злачынцы — і атрымаў адзнаку "незадавальняюча".

Са стрэлаў, якія Руслан Салаўёў зрабіў у навагоднюю ноч, міліцыянт памятае толькі адзін — куля трапіла Андрэю Гаўрошу ў нагу. Пасля, падчас расследавання справы, следчы сказаў яму, што ў абойме не хапае трох патронаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі