На СТБ выйшаў сюжэт пра Акрэсціна, у якім сцвярджаецца, што катаванняў не было

На СТБ выйшаў сюжэт пра Акрэсціна, у якім сцвярджаецца, што катаванняў не было

На СТБ выйшаў сюжэт пра Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску, у якім сцвярджаецца, што катаванняў там у першыя дні пасля выбараў не было. Журналісты з дзяржаўнага тэлеканала прыехалі туды праз месяц пасля сумнавядомых падзей.

Аднак правабаронцы зафіксавалі не менш за 450 выпадкаў катаванняў у нашай краіне. Гэтыя матэрыялы атрымалі эксперты ААН па правах чалавека.

У сюжэце начальнік ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Шапецька заявіў, што цяпер камеры запоўнены на 90-100%. На Акрэсціна па-ранейшаму прывозяць пратэстоўцаў, затрыманых на вулічных акцыях у сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі