На станцыі метро "Плошча Леніна" жанчына ўпала на рэйкі

Сёння ранкам на станцыі метро "Плошча Леніна" ў Мінску жанчына ўпала на рэйкі. У сувязі з гэтым на першай лініі метрапалітэна адбылася затрымка руху цягнікоў.
Як паведамілі ў міліцыі, мінчанцы 1961 года нараджэння стала дрэнна, і яна ўпала на рэйкі. Цягнік спыніўся за 70 сантыметраў ад жанчыны. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелая не атрымала сур'ёзных траўмаў. Яе даставілі ў адну з медыцынскіх устаноў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі