На семінары ў Брэсце гаварылі пра пастаянны рост анказахворванняў у Беларусі

Каля 40% злаякасных новаўтварэнняў выявілі на позніх стадыях 

Каля 40% злаякасных новаўтварэнняў выявілі на позніх стадыях  / pixabay.com

На семінары ў Брэсце гаварылі пра пастаянны рост анказахворванняў у Беларусі. Павялічваецца колькасць зноў выяўленых выпадкаў злаякасных пухлін, у тым ліку галовы і шыі. Як паведамляе medvestnik.by, напрыклад, на Брэстчыне ў першым паўгоддзі 2023-га іх удзельная вага склала 4,7% (у 2022-м было 4,4%). Сярод пухлін галавы і шыі 67% прыпадае на поласць рота і глоткі.

Прадстаўніца Брэсцкага абласнога анкадыспансера Вольга Скаромнік распавяла прысутным медыкам і чыноўнікам, што летась у Брэсцкай вобласці ў структуры смяротнасці мужчынскага насельніцтва ад злаякасных новаўтварэнняў рак поласці рота і глоткі заняў трэцяе месца, а сярод працаздольнага мужчынскага насельніцтва — другое. Асабліва актуальнай для Брэсцкай вобласці застаецца праблема рака паднябенных міндалін: з усіх выяўленых у 2022 годзе выпадкаў рака гэтай лакалізацыі 22% прыпадае на Брэстчыну. Аднагадовая лятальнасць пры дадзенай паталогіі складае больш за 35%, 5-гадовая выжывальнасць — каля 50%.

Па выніках 2022 года і першага паўгоддзя 2023-га ў Брэсцкай вобласці каля 40% злаякасных новаўтварэнняў поласці рота і глоткі былі выяўлены на позніх стадыях.

На семінары абмяркоўвалася пашырэнне ўзаемадзеяння медыкаў для ранняга выяўлення пухлін галавы і шыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі