На рэканструкцыю Пушкінскага моста ў Магілёве сёлета вылучаць 70 млрд руб.

На рэканструкцыю Пушкінскага моста ў Магілёве сёлета накіруюць 70 млрд рублёў. Такую лічбу 1 красавіка назваў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, перадае БЕЛТА.

Чыноўнік зазначыў, што ўся неабходная дакументацыя па рэканструкцыі моста падрыхтаваная, пачалася падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі. Кіраўнік горада паведаміў, што Мінэканомікі пагадзілася вылучыць Магілёву на падрыхтоўчыя працы 30 млрд рублёў за кошт сродкаў транспартнага падатку. Яшчэ 40 млрд рублёў горад атрымае з крэдыту, які выдасць Банк развіцця Беларусі.

У 2016 годзе мост будзе ўключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Таму правядзенне асноўных будаўнічых работ запланаванае на наступны год.

Нагадаем, што частка агароджы на мосце абрынулася 25 лютага.

Пасля рэканструкцыі Пушкінскі мост стане шырэйшым — 24 метры замест сённяшніх 17,8 м. Старыя металічныя канструкцыі і бетонныя бэлькі заменяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі