Вы тут

На рамонт магілёўскага касцёла за два дні сабралі больш за 6000 рублёў

Магілёўскі сабор пацярпеў ад стыхіі / catholic.by

За два дні на рамонт магілёўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі паступілі ахвяраванні на 6280 рублёў. Такую лічбу сайту catholic.by назваў біскуп Аляксандр Яшэўскі

"Заўтра, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем забяспечваць дах магілёўскай катэдры ад снега, часова накрываючы яго ДСП і рубероідам", — удакладніў ён.

Яшэўскі таксама падзякаваў парафіі ў Будславе за перададзеныя лісты ДСП. Выказаў ён падзяку і экспертам-альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, за хуткае распачацце працы.

Ён нагадаў, што юрыдычна ўласнікам касцёла з'яўляецца КУП ЖРЭА Ленінскага раёна Магілёва. Фактычна, яно і абавязанае праводзіць усе працы і несці выдаткі за іх.

Часовыя працы будуць праводзіцца па ўзгадненнні з уласнікам і з яго дазволу.

Як распавядала Еўрарадыё, магілёўскі касцёл стаў ахвяраў ураганнага ветра, які абрынуўся 14 студзеня на Усходнюю Беларусь.

Рэквізіты для ахвяраванняў можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.