Вы тут

На рацэ Мухавец у Брэсце выявілі нафтавую пляму

На Мухаўцы з'явілася вялікая нафтавая пляма / mchs.gov.by

16 снежня ў 16:19 брэсцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на рацэ Мухавец у раёне рачнога порта з'явілася пляма нафтапрадуктаў.

На месца здарэння выехалі інспектары аховы навакольнага асяроддзя, спецыялісты Брэсцкай абласной лабараторыі аналітычнага кантролю, Брэсцкага рачнога порта і гараддзела па надзвычайных сітуацыях.

Яны пабачылі, што алеістая пляма мае ў даўжыню каля 300 метраў, а ў шырыню — ад 1 да 4 метраў.
 
Супрацоўнікі МНС і ТРВАД паставілі бонавыя загароды. Былі ўзятыя пробы вады для аналізаў.

Мор рыбы зафіксаваны не быў.

Адпампоўка забруджанай вады з баржы запланаваная на 17 снежня .

Крыніца забруджвання вады і від забруджвальных рэчываў ўдакладняюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.