На пусты блог Крысціны Агілеры зайшло 23 тысячы фэнаў

Блог Крысціны Агілеры на Twitter сабраў 23 тысячы падпісантаў яшчэ да таго, як у ім з'явіўся першы запіс, паведамляецца на сайце Undercover.

Спявачка завяла блог зусім нядаўна. На дадзены момант яна ўжо апублікавала тры паведамленні. У адным з іх Агілера параўноўвае Twitter са скрыняй Пандоры, піша, што прызвычайваецца да рэсурсу і што раней не думала, што ёй давядзецца выкарыстоўваць тэрмін “хэштэг”.

Яшчэ адно паведамленне Агілеры прысвечана праекту Лінды Пэры Deep Dark Robot. Пэры - музыка і прадзюсар, былая ўдзельніца 4 Non Blondes, сяброўка і калега Крысціны. 22 сакавіка 2011 года гурт Пэры выдаў дэбютны альбом “8 Songs About A Girl”, пра што Агілера і паведаміла ў сваім блогу. Цяпер на блог Агілеры падпісаныя амаль 84 тысячы карыстальнікаў Twitter.

Фота: www.muznames.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі