На “Пушкінскай” у Мінску зноў не працуе святлафор
Раніцай у аўторак на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага ў Мінску (каля станцыі метро “Пушкінская”) зноў не працуе святлафор. Там з’явіўся рэгуліроўшчык.
Увечары ў панядзелак у тым жа месцы быў вялізны затор і таксама з-за святлафораў, якія перасталі працаваць. Рух транспарту ва ўсіх напрамках спыніўся на некалькі гадзін.