На праспекце Пушкіна ў Мінску — "мёртвы" затор: не ехаў зусім ніхто (відэа)

На праспекце Пушкіна ў Мінску — "мёртвы" затор: не ехаў зусім ніхто (відэа)

Увечары 29 студзеня ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага з праспектам Пушкіна ўтварыўся вялікі дарожны затор. Рух транспарту спыніўся ва ўсіх напрамках на некалькі гадзінаў. 

Па словах відавочцаў, святлафоры не працавалі, таму аўтамабілі не маглі раз'ехацца. З грамадскага транспарту пачалі выходзіць пасажыры ды ісці пешшу.

Вялікія заторы прасціраліся ў бок праспекта Жукава і вуліцы Кальварыйскай.

Каля 20-й гадзіны затор усё яшчэ захоўваецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі