На прадпрыемстве ў Баранавічах выбухнуў балон з газам, ёсць пацярпелыя

У Баранавічах на камбінаце гатовых прадуктаў у выніку выбуху балона з газам МАФ, які выкарыстоўваецца пры зварачных работах замест карбіду, цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 5 чалавек.
У шпіталь патрапілі трое, сярод іх і зваршчык. Адной з працаўніц адарвала нагу. Згодна з папярэднімі версіямі, пры выкананні зварачных работ у балон з МАФам з іншага балона праз гарэлку патрапіў кісларод, які таксама выкарыстоўваецца пры зварцы.

Атрымалася выбуховая сумесь. Калі зваршчык запаліў гарэлку — прагрымеў выбух. Цяпер праводзіцца расследаванне, справа перададзеная ў пракуратуру.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі