На поўдні Украіны збітыя адразу тры расійскія Су-34

Расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34

Расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34 / ria.ru

22 снежня на поўдні Украіны былі збітыя адразу тры расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на камандуючага Паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны Міколу Алешчука. Паводле яго слоў, здарылася гэта апоўдні.

У тг-каналах расійскіх "ваенкараў" пацвярджаюць інфармацыю пра збітыя самалёты. Там пішуць пра "чорны дзень".

Па адной з версій, па самалётах адпрацаваў ЗРК "Patriot". Падобная аперацыя была праведзена ўкраінцамі ў траўні на Бранскім напрамку, калі расійская авіяцыя, якая несла кіраваныя авіябомбы, трапіла ў засаду і страціла пяць бартоў. Сёння расіяне збіраліся нанесці ўдар кіраванымі бомбамі ў тым ліку і па плацдарме ўкраінскага войска на левым беразе Дняпра. Але для іх усё пайшло не так.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў пазней расказаў, што паляванне за расійскімі Су-34, якія стваралі праблемы для Сіл абароны на паўднёвым кірунку, вялася цягам доўгага часу.

На поўдні Украіны збітыя адразу тры расійскія Су-34

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі