На Піншчыне кіроўца збіў пенсіянерку ў інвалідным вазку

На Піншчыне кіроўца збіў пенсіянерку ў інвалідным вазку

Пры ДТЗ ў Пінскім раёне 6 траўня пацярпела жанчына з інваліднасцю. Як паведамляе сайт gaibrest.by, здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны ў вёсцы Пінкавічы. 

34-гадовы вясковец рухаўся на аўтамабілі "БМВ 524" заднім ходам па вуліцы Бярозавай. Пры гэтым мужчына наехаў на 78-гадовую мясцовую жыхарку: яна знаходзілася на праезнай частцы дарогі ў інвалідным вазку.

Пры ДТЗ жанчына атрымала траўмы. Яе шпіталізавалі ў пінскую цэнтральную раённую лякарню. Пасля меддапамогі пенсіянерку адпусцілі дадому. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі