На пікеце за Лукашэнку спявалі пра "знічку, якая сарвалася і падае"
На відэа трапіў пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Як даведалася Еўрарадыё, пікет быў выстаўлены ўвечары 23 верасня каля гіпермаркета "ProStore" у мінскім мікрараёне Малінаўка.
Як можна пабачыць на відэа, пікет не карыстаецца вялікай папулярнасцю. Дзве маладыя дзяўчыны на ім спяваюць даўнюю савецкую песню:
А для звезды, что сорвалась и падает
Есть только миг, ослепительный миг.
Дарэчы, пікет з музыкай на мінулым тыдні ладзіў і кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч. Праўда, месцам правядзення ён выбраў цэнтр сталіцы — Камароўскі рынак.