На пешаходным пераходзе ў Полацку аўтамабіль збіў жанчыну

На пешаходным пераходзе ў Полацку аўтамабіль збіў жанчыну

У Полацку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамабіль збіў жанчыну, паведамляе ДАІ Віцебска ў сацсетках.

ДТЗ адбылося 24 чэрвеня каля 17:00 у раёне дома 3 па вуліцы Юбілейнай. "Фальксваген Пола", за рулём якога быў 46-гадовы жыхар Полацка, збіў на пераходзе 48-гадовую жанчыну. У выніку аварыі пацярпелую шпіталізавалі з цялеснымі пашкоджаннямі ў траўматалагічнае аддзяленне Наваполацкай цэнтральнай гарадской лякарні. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі