На пажары загінуў музыка гурта "Мясцовы час" Валерый Драко
![Валерый Драко](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/drako.jpg.webp?itok=9rUpVRll)
Валерый Драко / facebook.com/parfionau.ruslan/
На пажары загінуў музыка папулярнага ў 1990-я беларускага гурта "Мясцовы час" Валерый Драко. Пра гэта ў Facebook напісалі Руслан Парфёнаў і Алесь Аркуш. Атрымліваецца, што трагічнае здарэнне адбылося месяц-два, а можа і тры таму, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Мяркуецца, што Драко заснуў з запаленай цыгарэтай.
Драко быў гітарыстам. "Якія файныя ў яго былі сола!", — піша былы клавішнік гурта Парфёнаў.
"Мясцовы час" быў заснаваны ў 1987-м у Полацку, а праз пяць гадоў ужо спыніў сваё існаванне (у канцы 90-х была яшчэ спроба яго адрадзіць).
![На пажары загінуў музыка гурта "Мясцовы час" Валерый Драко](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/421921149_2319125414964796_5557698386032636080_n.jpg.webp?itok=Z0L4BThA)
![На пажары загінуў музыка гурта "Мясцовы час" Валерый Драко](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/421842027_2319125518298119_931377930611548259_n.jpg.webp?itok=vZFv_rcX)
![На пажары загінуў музыка гурта "Мясцовы час" Валерый Драко](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/424536199_2318740011670003_281722718168960221_n.jpg.webp?itok=oXLjvLDC)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.