На пажары ў Гродне выратавалі 27-гадовую дзяўчыну
![На пажары ў Гродне выратавалі 27-гадовую дзяўчыну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodna-1212-3.jpg.webp?itok=N5vNW0tR)
У ноч на 11 снежня гродзенскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар, які ўзнік у пяціпавярховым доме ў абласным цэнтры.
На месцы выкліку яны пабачылі, што гарыць кватэра на трэцім паверсе дома, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар. У калідоры на падлозе яны знайшлі 27-гадовую гаспадыню жылля. Яе шпіталізавалі з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".
Агонь пашкодзіў маёмасць (стол, тэлевізар), ад дыму закураныя сцены.
Меркаванай прычынай пажару называюць неасцярожнасць пры курэнні.