На пажары ў дачным пасёлку пад Дзяржынскам загінуў мужчына

На пажары ў дачным пасёлку пад Дзяржынскам загінуў мужчына

На пажары ў дачным пасёлку пад Дзяржынскам загінуў мужчына. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося раніцай 14 кастрычніка ля вёскі Войтаўка-2. На адным з участкаў мясцовага садовага таварыства загарэлася гаспадарчая пабудова. Прычыны пажару высвятляюцца.

За мінулыя суткі ў сталічным рэгіёне зарэгістраваныя некалькі іншых пажараў, на якіх пацярпелі людзі. Адно з такіх здарэнняў адбылося ў другой палове дня ў пятніцу, у вёсцы Душава Капыльскага раёна, дзе загарэўся жылы дом. Пажарныя ўратавалі гаспадара, які трапіў у лякарню.

А ў Барысаўскім раёне позна ўвечары 13 кастрычніка гарэў дачны дом у вёсцы Заручча.  Пацярпелі гаспадар і яго сын — атрымалі апёкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі