На пажар цэха дрэваапрацоўкі выязджалі 14 адзінак тэхнікі МНС (фота)

Позна ўвечары ў чацвер, 30 красавіка, у Барысаве адбыўся пажар у будынку цэха дрэваапрацоўкі прадпрыемства "РВМ Інвест". Там загарэўся дах. На месца прыехалі 14 адзінак тэхнікі МНС. Ратавальнікі не далі агню распаўсюдзіцца ў сам будынак. Такім чынам было выратавана абсталяванне і піламатэрыялы.

Як інфармуе прэс-служба МНС, падчас пажару быў знішчаны дах будынка цэха, часткова пацярпела перакрыцце. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі