На парламенцкіх выбарах 2008 года колькасць акругаў па абласцях будзе зменена
На парламенцкіх выбарах 2008 у Мінску будзе на дзве акругі больш, а ў Віцебскай вобласці – на дзве менш. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Паводле яго, “гэта звязана з тым, што ў Мінску расце гарадское насельніцтва, а ў Віцебскай вобласці памяншаецца колькасць выбарцаў”.
Пасля зменаў межаў выбарчых акругаў у Мінску іх будзе 20, а у Віцебскай – 14. “Гэтыя змены давзоляць зрабіць сярэднюю колькасць выбаршчыкаў у адной акрузе каля 64 тысячаў чалавек. Менавіта такая колькасць выбаршчыкаў атрымаецца па акругах у Віцебскай вобласці. У Мінску на акругу будзе прыходзіцца 61-62 тысячаў чалавек пры мінімальна дапушчальнай планцы ў 57,5 тысячы чалавек”, - паведаміў М.Лазавік.
Сакратар Цэнтрвыбаркаму таксама адзначыў, што практычна падрыхтаваныя ўсе праекты дакументаў, якія неабходна прыняць альбо зацвердзіць Цэнтральнай камісіі да і ў часе выбарчай кампаніі. “Істотных зменаў у параўнанні з папярэднімі выбарамі не будзе. Мы толькі ўлічым практыку, якую напрацавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі”, - паведаміў ён.
Мікалай Лазавік таксама паведаміў, што ў дзень выбараў будзе працаваць інфармацыйны цэнтр, які размесціцца ў Палацы Рэспублікі.
Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінныя адбыцца прыканцы верасня 2008 года. Дата выбараў павінна быць абвешчаная не пазней чым за 3 месяцы да іх пачатку.
БелаПАН