На Палацы прафсаюзаў у Мінску заўважылі незвычайную праекцыю

На Палацы прафсаюзаў у Мінску заўважылі незвычайную праекцыю

У Мінску за некалькі тыдняў да навагодніх святаў тэстуюць новыя формы светлавога ўпрыгожвання будынкаў. Першая незвычайная праекцыя з'явілася на Палацы прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы (з боку праспекта Незалежнасці). Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч кажа, што такі дадатак да святочнай ілюмінацыі сёлета з'явіцца і на іншых адміністрацыйных будынках па праспекце Незалежнасці — ад Галоўпаштамта да плошчы Перамогі. Паводле яго слоў, гэты пілотны праект могуць рэалізаваць і на праспекце Пераможцаў, інфармуе minsknews.by.

На прадпрыемстве "Мінскгарсвятло" распавялі, што мінчукі і госці сталіцы змогуць назіраць шэсць карцінак, якія з пэўнай цыклічнасцю будуць змяняць адна адну.

Мінскія ўлады могуць пашырыць графік працы светлавых праекцый на будынках у цэнтры горада. Але толькі калі грамадзяне гэтага захочуць. А пакуль праекцыі будуць працаваць у рэжыме святочнай ілюмінацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі