На падрыхтоўку Шклова да Дня беларускай пісьменнасці пайшло каля $7 млн.

На падрыхтоўку Шклова да Дня беларускай пісьменнасці, які пройдзе 1-2 верасня, за кошт розных крыніц накіравана каля 15 мільярдаў рублёў або каля 7 мільёнаў долараў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Чапялінскі. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень усе працы знаходзяцца ў стадыі завяршэння. Усяго ў Шклове добраўпарадкуецца каля 50 аб'ектаў — гэта адміністрацыйныя будынкі, установы сацсферы, прадпрыемствы гандлю, жылы сектар і іншыя. Вялікая ўвага нададзена рэканструкцыі будынка былой крамы пад мясцовы краязнаўчы музей, які адкрыецца 1 верасня. Па словах Чапялінскага, праграма свята будзе вельмі насычаная.

Па традыцыі будуць разгорнутыя кніжныя тэматычныя экспазіцыі, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Шклоўскія чытанні". Да Дня беларускай пісьменнасці выдадзены фотаальбом, прысвечаны Шклову.

Адбудзецца вялікі канцэрт мастацкіх калектываў Магілёўскай вобласці і Шклоўскага раёна, праграма з удзелам аркестра народных інструментаў і салістаў абласной філармоніі "Рамансіада". Чакаюцца выступы зорак беларускай эстрады.

Заключным акордам свята стане ўрачыстая перадача эстафеты Барысаву і начны феерверк.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі