На мяжы Беларусі і Літвы АМАП адпрацоўваў разгон "акцыі пратэсту"

На мяжы Беларусі і Літвы АМАП адпрацоўваў разгон "акцыі пратэсту"

12 жніўня гродзенскія памежнікі правялі вучэнні ў пункце спрошчанага пропуску Парэчча на мяжы з Літвой. Да іх прыцягваліся прадстаўнікі іншых сілавых ведамстваў. Адпрацоўвалася "лакалізацыя канфліктнай сітуацыі ў пункце пропуску", а менавіта — спыненне спробы прарыву праз мяжу на аўтамабілі з захопам закладніка (патрабаваннем узброенага пісталетам кіроўцы быў пропуск за мяжу). Пакуль сілавікі вырашалі гэтую праблему, "пасажыры аўтамабіляў на тэрыторыі пункта пропуску арганізуюць акцыю пратэсту супраць дзеянняў вайскоўцаў органаў памежнай службы". Каб разабрацца з "пратэстоўцамі", на месца прыбылі рэзервы памежнікаў, а таксама міліцыя (у тым ліку і АМАП, які праводзіў "затрыманне"), супрацоўнікі КДБ. Сапёры "размінавалі" аўтамабіль з "выбухоўкай".

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, сярод прысутных на вучэннях былі міліцэйскія генералы Іван Кубракоў (кіраўнік МУС), Мікалай Карпянкоў (камандуючы ўнутранымі войскамі), Юрый Караеў (памочнік кіраўніка дзяржавы па Гродзенскай вобласці).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі