На мінскіх вуліцах да пачатку лета высадзяць больш за 1,5 млн кветак

Расада ў цяпліцах парнікова-цяплічнага камбіната

Расада ў цяпліцах парнікова-цяплічнага камбіната / minsknews.by

Да пачатку гэтага лета мінскі парнікова-цяплічны камбінат вырасціў больш за 1,5 мільёна кветак. У чэрвені яны павінны з'явіцца на вуліцах Мінска.

Для кожнага раёна распрацавалі сваю схему (спецыфікацыю) і прадугледзелі сваю гаму квітнеючых раслін. У адным будзе зроблены ўпор на блакітныя і сінія адценні, у іншым — на чырвоныя, у трэцім — ружовыя ці белыя, расказвае агенцтва "Минск-Новости". Да пачатку летняга сезона супрацоўнікі камбіната вырошчваюць больш за 120 разнавіднасцяў і гатункаў раслін. Адных бягоній 15 гатункаў.

"Самая папулярная ў нас бягонія грацыліс, або вечнаквітучая, — пасадзілі 470 тысяч штук", — кажуць на прадпрыемстве. Кветкі, якія плануюць гэтым летам высадзіць на мінскія вуліцы, займаюць цяпер 1,6 гектара цяпліц. Да 10 чэрвеня расліны ў кашпо і расадзе перададуць "Мінскзелянбуду". А ў сярэдзіне чэрвеня яны павінны з'явіцца на вуліцах.

На минских улицах к лету высадят более 1,5 млн цветов
Пад кветкі аддалі 1,6 гектара цяпліц / тут і далей фота minsknews.by
На минских улицах к лету высадят более 1,5 млн цветов
На минских улицах к лету высадят более 1,5 млн цветов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі