На мінскай Камароўцы заўтра будуць прадаваць свініну па 58 тысяч

На мінскім Камароўскім рынку ў суботу, 7 сакавіка, будуць прадаюць свініну па 58 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта — чарговая акцыя па рэалізацыі мяса па зніжаных цэнах. Як распавялі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, прадаваць свініну будуць чатыры арганізацыі гандлю — ААТ “Жывінка”, ААТ “Азарэнне” і два мінскія холадакамбінаты.

Нагадаем, падобная акцыя праводзілася на Камароўцы ўвесь люты па суботах. Тыя ж чатыры арганізацыі прадавалі свініну па 60 тысяч. У лістападзе і снежні 2014-га свініна прадавалася па 63 тысячы рублёў за кілаграм. Тады гэтая акцыя выклікала вялікі ажыятаж сярод пакупнікоў.

Як стала вядома, рэалізацыю мяса па зніжаных цэнах плануюць рабіць на Камароўскім рынку і ў далейшым.

"Гэта, напэўна, такі добры жэст уладаў народу?"

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі