На мінскай Камароўцы сёння прадаюць свініну па 60 тысяч

На Камароўскім рынку ў Мінску сёння прадаюць свініну па адзіным кошце — 60 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама.

Такая акцыя праводзіцца ўвесь люты па суботах. Свініну па адзіным кошце будуць прадаваць таксама 21 і 28 лютага. Сваю прадукцыю на рынку рэалізуюць чатыры арганізацыі гандлю — ААТ “Жывінка”, ААТ “Азарэнне” і два мінскія холадакамбінаты.

Таварныя інтэрвенцыі па рэалізацыі гэтага прадукта ўжо адбываліся на сталічнай Камароўцы ў лістападзе і снежні мінулага года. Тады свініну прадавалі па адзіным кошце 63 тысячы за кілаграм. Мяркуецца, што падобныя акцыі будуць праходзіць і надалей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі