На Міншчыне затрымалі самую вялікую за апошнія 10 год партыю метадона

Самую вялікую за апошнія 10 год у Мінскай вобласці партыю метадона затрымалі міліцыянты. Чакаючы наркадылера, яны некалькі гадзінаў прасядзелі ў засадзе, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Дарэчы, наркадылерам аказалася жанчына. У яе знайшлі паўкілаграма метадона коштам звыш 50 тысяч долараў. Наркотыкі былі схаваныя ў лясным “схроне”, менавіта каля яго і было праведзенае затрыманне. Цяпер высвятляюцца каналы дастаўкі наркотыка. Паводле адной з версій, падпольная лабараторыя знаходзіцца ў Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі