Вы тут

На мінчука пачалі крымінальную справу за звесткі аб прыватным жыцці дэпутата

На мінчука пачалі крымінальную справу за звесткі пра дэпутата / TUT.by

Пракуратура Савецкага раёна Мінска пачала крымінальную справу па ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса — за незаконны распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У матэрыялах справы гаворыцца, што ўдзельнік аднаго з іэлеграм-чатаў размясціў у агульным доступе звесткі аб прыватным жыцці і персанальных даных дэпутата Палаты прадстаўнікоў без яго згоды. Гэтыя звесткі, як паведамляецца, складалі асабістую і сямейную таямніцу дэпутата. Усё гэта, маўляў, прычыніла шкоду правам і законным інтарэсам пацярпелага.

Імя пацярпелага дэпутата не называецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.