На матчы зорак КХЛ выступяць вядомыя беларускія і расійскія музыкі

Акрамя хакейнага матча зорак Кантынентальнай лігі ў спарткомплексе “Мінск-Арэна”, балельшчыкаў 30 студзеня чакае вялікае музычнае шоў.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла спецыяліст па сувязям з грамадскасцю хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Юля Ўласава. Праўда, сказала, што імёны выканаўцаў пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Юля Ўласава: “Акурат зараз ідзе ўзгадненне сцэнара з усімі арганізатарамі, з усімі зацікаўленымі бакамі. Сцэнара, сцэнплана, пула артыстаў, якія будуць выступаць. Зразумела, што будуць выступаць не самыя дробныя артысты – будуць і хэдлайнеры, будуць і буйныя артысты. Але мне не хацелася б гаварыць пра гэта, пакуль няма ўзгодненага сцэн-плана”.

Нават не сказала, якому стылю аддадуць перавагу – эстраднай папсе ці рок-н-ролу. Толькі прызналася, што артысты будуць як беларускія, так і расійскія. У той жа час прадстаўнік КХЛ прызнаўся Еўрарадыё, што расійскую сцэну прадставіць менавіта поп-зорка.

Прадстаўнік КХЛ:
“Ёсць кандыдат, ён канкрэтны, але пакуль заўчасна нешта дэталёва гаварыць. Але гэта, скажам так, хутчэй папулярная музыка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі