На матчы Слуцк — БАТЭ міліцыя затрымала 10 фанатаў

Падчас матчу Слуцк — БАТЭ міліцыя затрымала 10 фанатаў футбольнага клуба БАТЭ. Пра гэта паведамляе сайт belultras.by. Паводле выдання, на іх былі складзеныя пратаколы, яны атрымалі штрафы, а адзін з фанатаў патрапіў "на суткі". Верагоднай прычынай затрымання называецца пераклічка "Барысаў наперад" паміж фанатскім сектарам БАТЭ і тымі, хто спазніўся на пачатак матчу.

Па словах Паўла, слухача Еўрарадыё, які прысутнічаў на матчы Слуцк — БАТЭ, канфлікт з міліцыяй узнік і ў фанатаў слуцкай каманды:

"Я бачыў, што слуцкія фанаты пачалі паліць на трыбунах, міліцыя на іх наехала за гэта, і яны пачалі мацюкацца ў адказ. Маўляў, тут усе паляць, а ты майр, толькі нас бачыш. У выніку іх вывелі".

Таксама Павел адзначыў, што нягледзячы на спёку, на матч нельга было праносіць бутэлькі з вадой ёмкасцю большай за літр. Іх трэба было пакідаць на ўваходзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі