Вы тут

На матчы Эстонія — Беларусь вывесілі банер "Андрэй Зельцэр — герой Беларусі"

Банеры на стадыёне ў Таліне

Банер "Андрэй Зельцэр — герой Беларусі" быў вывешаны падчас футбольнага матча паміж зборнымі Беларусі і Эстоніі. Гульня прайшла 8 кастрычніка ў Таліне і скончылася паразай беларусаў — 0:2.

Паведамляецца, што банер правісеў літаральна пару хвілін. 

Андрэй Зельцэр — мінскі айцішнік, які загінуў 28 верасня ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ.

Каля гэтага банера з'явіўся яшчэ адзін — "BZNV PDR", што выглядае як згадка кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава

Дарэчы, на сам матч не прапусцілі беларускіх актывістаў у бел-чырвона-белых камбінезонах. Ёсць звесткі, што гэта адбылося па просьбе Беларускай федэрацыі футбола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.