На Магілёўскім мясакамбінаце выявілі карупцыю сярод начальства

На Магілёўскім мясакамбінаце выявілі карупцыю сярод начальства

Карупцыяй сярод службовых асобаў Магілёўскага мясакамбіната займаюцца Следчы камітэт, Дэпартамент фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю, пракуратура вобласці, падатковыя органы і міліцыя.

Выяўленыя злачынствы службовых асоб мясакамбінаце ацэньваюцца як вяршыня айсберга, заявіў першы намеснік начальніка УУС аблвыканкама Аляксандр Васільеў.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, шкода, прычыненая службовымі асобамі, налічваецца мільярдамі рублёў.

Для крадзяжу прадукцыі і фінансавых сродкаў выкарыстоўваліся розныя схемы. Прадукцыя рэалізоўвалася у тым ліку ў Расіі. На атрыманыя даходы кіраўнікі набывалі прадметы раскошы і нерухомасць. Гэта адбывалася на вачах у работнікаў прадпрыемства, якія распавялі пра парушэнні праваахоўнікам.

Так, загадчыца фірмовай крамы, маючы сярэдні заробак 6 млн рублёў, будавала ў прыгарадзе Магілёва катэдж. Прычым толькі ганак дома, аздоблены мармурам, папярэдне ацэньваецца ў 2,5 тыс. долараў. Яна ж купіла ў снежні 2014 года аўтамабіль за 25 тыс. долараў. Праз месяц такую ж машыну набыла яе сяброўка, якая працуе на кіруючай пасады на тым жа прадпрыемстве.

Васільеў паведаміў, што прадукцыя на мясакамбінаце дзясяткамі тон нібыта адгружалася, прадавалася, а потым вярталася на прадпрыемства насуперак усім існуючым нормам.

На некаторых асоб праваахоўнікі пачалі крымінальныя справы, наклалі арышты на маёмасць. На некаторых яшчэ правядуць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі