На магілёўскай вуліцы з'явілася мадам дэ Пампадур (фота)

Вулічным паказам адкрыўся ў Магілёве тэатральны форум "М@рт-кантакт". У цэнтры горада прайшоў першы спектакль "Версаль", паказаны тэатрам "Пілес" з Літвы. Акторы распавялі магілёўцам пра фаварытку Людовіка XV — мадам дэ Пампадур.

Тэатральны фестываль працягнецца 7 дзён. У ім прымуць ўдзел Беларусь, Польшча, Літва, Ізраіль, Нямеччына, Эстонія, Арменія, Расія, Украіна і Кіргізія. Магілёўцы будуць мець магчымасць наведаць 19 спектакляў.

Беларусь будзе прадстаўленая Магілёўскім Драматычным тэатрам (спектакль "Жаніцьба"), а таксама сталічнымі Моладзевым тэатрам ("Палкоўнік-Птушка") і Цэнтрам эксперыментальнай рэжысуры БДАМ ("Па імю Спадар").

Бюджэт форуму склаў 1 млрд 100 мільёнаў рублёў. Упершыню на форуме не будзе прафесійнага журы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі