На магілёўскай трасе кіроўца мікрааўтобуса збіў чатырох кароваў (фота)

Зранку 8 жніўня каля 4:45 на трасе Мінск-Магілёў каля вёскі Сякерка Бялыніцкага раёна мікрааўтобус "Volkswagen Caravelle" збіў чатырох кароваў. 

Як адзначае прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося ва ўмовах моцнага туману. Жывёлы стаялі на дарожнай паласе і загінулі пры наездзе. Машына атрымала механічныя пашкоджанні, аднак кіроўца і пасажыры не пацярпелі.

Паведамляецца, што аўтамабіль ехаў з боку Магілёва ў напрамку Мінска. Па факце здарэння праводзіцца праверка.