На "Лістападзе" пакажуць пераможцаў Берлінскага, Канскага і Венецыянскага фэстаў

На "Лістападзе" пакажуць пераможцаў Берлінскага, Канскага і Венецыянскага фэстаў

У пазаконкурсную праграму мінскага міжнароднага кінафэста "Лістапад" трапілі апошнія трыумфатары трох галоўных фестываляў свету: Берлінскага, Канскага і Венецыянскага. Мінская публіка пабачыць на вялікім экране стужкі "Мора ў агні", "Я, Дэніэл Блэйк" і "Жанчына , якая сышла".

Гэтая частка праграмы мінскага фестываля называецца "Львы, мядзведзі, пальмавые галіны" — па назвах трафеяў, якія ўручаюцца пераможцам згаданых фэстаў. Гэта ўжо другі год, калі на "Лістапад" — няхай і ў пазаконкурсную праграму — прыязджае галоўнае аўтарскае кіно свету. "Менавіта гэтыя фільмы лепш за ўсё выказваюць актуальныя тэндэнцыі ў сусветным кінематографе і паказваюць важнейшыя напрамкі мастацкага пошуку сучасных аўтараў. 

Пазнаёміўшыся з гэтымі карцінамі, гледачы адкрыюць для сябе, што дакументальная прырода фільма ўсё больш зрастаецца з апавядальным мастацтвам, што "дагрукацца да нябёсаў" можна толькі апантана веруючы ў чалавека і што нягучныя лёсы маленькіх людзей, як і раней, з'яўляюцца няспыннай крыніцай натхнення", — мяркуюць арганізатары "Лістапада".

23-ці міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 4 па 11 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі