На кухні рабочага віселі карціны за дзясяткі мільёнаў долараў (фота)

Італьянская паліцыя знайшла скрадзеныя 40 гадоў таму карціны французскіх мастакоў Поля Гагена і П'ера Банара. Дзве карціны былі скрадзеныя ў Лондане ў 1970-х гадах. Кошт карціны Гагена "Садавіна на стале ці спакойнае жыццё з маленькім сабакам" можа скласці ад 13 да 41 мільёна долараў, а твор Банара "Жанчына з двума крэсламі" — каля 800 тысяч долараў. Да крадзяжу яны захоўваліся ў адной з калекцый Лондана. Хто імі валодаў, не ўдакладняецца, адзначае РІА "Новости".



Вядома, што карціны ў 1975 годзе купіў італьянскі рабочы за 32 долары. Іх прадавала бюро знаходак на адной з чыгуначных станцый. Карціны, нібыта, знайшлі ў цягніку. 40 гадоў творы Гагена і Банара віселі ў кухні італьянца. Іх сапраўдны кошт высветліў сын мужчыны, які параўнаў карціны з іх выявамі ў адной з кніг. Пасля кансультацый з экспертамі сям'я рабочага звярнулася ў паліцыю.
 

Фота — Fotolia, РАР/ЕРА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі