На керамічным заводзе ў Радашковічах загінуў рабочы

На керамічным заводзе ў Радашковічах загінуў рабочы

У Радашковічах на керамічным заводзе загінуў рабочы. Трагедыя адбылася ўдзень 13 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Праверкай здарэння займаецца Маладзечанскі раённы аддзел СК.

Паведамляецца, што 26-гадовы хлопец працаваў на ААТ "Радашковіцкі керамічны завод". Паводле неафіцыйнай інфармацыі партала tut.by, яго прыціснула абсталяваннем падчас працы. 

Дакладную прычыну смерці назавуць пасля шэрагу экспертызаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі