На Кангрэс дэмакратычных сілаў не пусцілі прадстаўніка ПАСЕ

Сёння ў Мінску ў 13.00 пачнецца Кангрэс дэмакратычных сілаў, які пройдзе на працягу двух дзён у сталічным Палацы культуры аўтазавода.
Напярэдадні, беларускія ўлады адмовілі ў выдачы візы прадстаўніку Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, дэпутату літоўскага Сейма Эмануэлісу Зінгерысу, які быў запрошаны на Кангрэс.

У сваю чаргу палітрада дэмсілаў адмовіла ў акрэдытацыі журналістам Першага канала (БТ).

На сённяшнім пасяджэнні з дакладам выступіць старшыня палітрады Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік выбарчай кампаніі адзінага кандыдата на мінулых прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Калякін, старшыня нацкамітэта палітрады Анатоль Лябедзька.

Таксама будзе зачытаны даклад кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, якога на Кангрэсе прадстаўляюць яго адвакат Ігар Рынкевіч і дачка Юля, і даклад кіраўніка выбарчага штаба Казуліна.

На пасяджэнні будуць прымацца рэзалюцыі “Аб спыненні пераследу грамадзян за перакананні, вызваленні палітвязняў і рэабілітацыі ахвяраў рэжыму”, “Спыніць наступ улады на сацыяльныя правы грамадзян!”, “Зварот Кангрэса АДС да міжнароднай супольнасці”.

Таксама на сёння запланавана стварэнне фракцый Кангрэса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі