На Ігналінскай АЭС з-за тэхнічных непаладак спынены рэактар

На Ігналінскай АЭС спынены рэактар з-за тэхнічных непаладак. Інцыдэнт адбыўся ўчора вечарам. Адзіны дзейны энэргаблок літоўскай АЭС спыніла аўтаматыка пасля таго, як спрацавала сістэма абароны. Прычыны гэтага цяпер высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, непаладкі маглі ўзнікнуць у адной з секцый трансфарматара. Плануецца, што Ігналінская АЭС адновіць падачу электраэнергіі праз трое сутак.

Нагадаем, Літва ўжо вывела з эксплуатацыі адзін з двух энэргаблокаў. Другі, той самы, які ўчора быў спынены аўтаматыкай, мусіць быць выведзены з эксплуатацыі ў 2009 годзе, нагадвае “Інтэрфакс”.

Ігналінская АЭС знаходзіцца ў Літве на беразе возера Рыч, у васьмі кіламетрах ад Браслава і 80 кіламетрах ад Ашмянаў. Яна пачала працаваць у 1983 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі