Вы тут

На "Гонцы легенд" у Раўбічах з вялікага спорту праводзілі Домрачаву і Скардзіна

Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава / БЕЛТА

У спарткомплексе "Раўбічы" 18 лютага адбылася "Гонка легендаў". Гэты біятлонны турнір праходзіць ужо трэці раз. 

У жаночым мас-старце перамагла беларуская спартоўка Надзея Скардзіна. На другім месцы была Ганна Багалій з Расіі, а трэцяй стала Сімона Хаўсвальд з Германіі.

Сярод мужчын у мас-старце лепшым быў украінец Андрэй Дзярыземля, які апярэдзіў нарвежца Уле-Эйнара Б'ёрндалена. Трэцяе месца на п'едэстале заняў беларус Сяргей Новікаў.

А ў змяшанай эстафеце не было роўных беларускаму дуэту Скардзіна і Новікава. 

Завяршыўся турнір ўрачыстымі праводзінамі. З вялікага спорту праводзілі чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву і алімпійскую чэмпіёнку Надзею Скардзіна.